У канцы года я па традыцыі гуляла ў прадказанні. І мне выпала смерць. Забаўна, што я ўсё яшчэ думаю пра гэта. Напэўна проста таму, што я не хачу паміраць.
Гэтая думка смяшыць мяне яшчэ болей. Асабліва тады, калі я сказала яе ўслых Яну ў Познані.
Такога проста ў маім жыцці не было яшчэ. І Яна не было. А мне здаецца, быццам бы я ведаю яго ўсё жыццё. Быццам бы ён працяг майго пляча. І ніхто ніколі не цалаваў мяне ў шчаку так, як ён.