Читать, писать, заниматься любовью
6 May
І я ехала ў яго тачцы. А вакол быў мой любімы горад. Ён ззяў, накрываў мяне цёплай коўдрай. І мы слухалі песні пра каханне, і смяяліся, і былі ў чаканні таго, што вып'ем.
Я піла ліманад.
А на наступны дзень мы елі мае вялікодныя булкі і елі мае пафарбаваныя яйкі. Ён нічога не разумеў, бо быў кепскім католікам.
Я бачыла яго вельмі п'яным толькі адзін раз. І тады ён раскрыўся мне, быў сапраўдным сябрам, і яго жаданне самоты было прывязана да пярсцёнка і васьмігадовай дачккі. Вось такім часам я яго бачыла.
0