Ён памёр. Алесь Пушкін.
Я помню сваё першую смерць. Мне было 14. А ён быў проста знаёмы. І цяпер я адчула гэта зноў. Гэтае падлеткавае балючае ўражанне.
І там на курылцы я стаяла і слухала. Там сказалі, што яго білі. Цягнулі і білі. Я так разхвалявалася, што пачала хадзіць кругамі і сціскала тканіну сваіх шортаў. Мне трэба было за нешта схапіцца, каб на разрывала, не балела. Я сціскала жывот, бо менавіта аддутль гэта вылезе: нешта страшнае. І я распадуся.